Прэміяй «За Свабоду думкі» узнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадзкай і творчай дзейнасьцю на карысьць Беларусі і Свабоды. Выбітныя беларусы сталі лаўрэатамі ў
Сьвяточная імпрэза адбудзецца ў нядзелю 19 чэрвеня а 14.00 ля дома-музэя Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Для ўдзельнікаў імпрэзы будзе арганізаваны даезд на аўтобусах зь Менску і назад.
Ад’езд з Менску а 9:00 ранкам у нядзелю 19 чэрвеня.
Жадаючым прыехаць на прэмію на аўтобусе неабходна запоўніць кароткую рэгістрацыйную форму. Просім гэта зрабіць апэратыўна, бо колькасьць месцаў у аўтобусах абмежаваная.
На ўрачыстае ўручэньне ўзнагароды запрошаныя ляўрэаты, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці, мэдыяў і дыпляматычнага корпусу. Праграма імпрэзы ўлучае ўрачыстую частку, уручэньне Прэміі і сьвяточны канцэрт.