«Закон „Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“ у арт.18 пн. 1 прадугледжвае, што пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты выкладаюцца на мове звароту», — нагадаў Гаравы сайту Pyx.by.
Па ягоных словах, ён звярнуўся 3 кастрычніка ва ўчастковую камісію № 5 (Гагарынскай) са зваротам «Аб адкрытым і галосным падліку галасоў», які быў складзены на беларускай мове.
«Толькі 8 кастрычніка па пошце я атрымаў адказ ўчастковай камісіі аб рашэнні камісіі, прынятым па выніках разгляду звароту. Дасланае рашэнне выканана на расейскай мове, а не на мове майго звароту», — падкрэсліў Гаравы.
Ён лічыць, што такім чынам было парушанае заканадаўства. «Гэта прамое сведчанне стварэння перашкодаў і абмежаванняў у карыстанні маёй роднай мовай — беларускай, якая з’яўляецца мовай тытульнай нацыі краіны Беларусь — беларусаў», — дадаў Гаравы.
Ён просіць падрыхтаваць адказ выбаркама для яго па-беларуску.