Першае пытанне «Народнага рэферэндуму» прысвечанае неабходнасцi забеспячэння якаснай i даступнай адукацыi. У сувязі з гэтым было прынятае рашэнне папоўнiць школьныя бiбліятэкі беларускімі кнігамі.
Першыя асобнікі былі перададзеныя 1 верасня, у прыватнасці, у сярэднюю школу № 73 Мінска
«Я ўручыў кнігі і распавёў, што першае пытанне „Народнага рэферэндуму“ — гэта пытанне якасці і даступнасці адукацыі для дзяцей», — распавёў Referendumby.org кіраўнік мінскай арганізацыі Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.
Акцыя «Народнага рэферэндуму», прымеркаваная да Дня ведаў, будзе доўжыцца да канца тыдня.
#рэферэндум