Новости Новости Беларуси

Дадут ли оппозиции посчитать бюллетени? «В нашем присутствии власти не заинтересованы» — Губаревич

Дадут ли оппозиции посчитать бюллетени? «В нашем присутствии власти не заинтересованы» — Губаревич

3316 просмотров Минск Гомель Могилев
В воскресенье, 23 августа, местные исполнительные комитеты вводят специальных дежурных, чтобы те могли принять документы от желающих работать в участковых избирательных комиссиях. Именно на выходной день, согласно календарным плану проведения избирательной кампании, приходится последняя возможность сдачи заявок.

Адметнасьць участковых камісіяў у тым, што менавіта тут вядзецца беспасярэдні падлік бюлетэняў. Сёлета такіх камісіяў будзе 6129. Экспэрты цьвердзяць: каб зрабіць аб’ектыўныя высновы аб падліку галасоў выбарцаў, трэба ахапіць назіраньнем як найменей 10% усіх участкаў. Гэта азначае, што дэмакратычная апазыцыя павінна быць прадстаўленая ня меней чым ў 612 камісіях.

Восем дэмакратычных структураў дамовіліся працаваць супольна ў межах кампаніі «Права выбару — 2015». Цікаўлюся ў каардынатара кампаніі Алеся Сілкова, колькі чалавек ужо вылучана ва ўчастковыя камісіі:

«Пакуль дадзеных няма. Яшчэ па рэгіёнах падаюць. Мы не зьвялі яшчэ лічбы. Нешта будзем мець у нядзелю ўвечары. Тут гэтая справа накладаецца на збор подпісаў. Заўтра там апошні дзень, таму ўсе актывісты носяцца зараз з подпісамі».

Рух «За свабоду» ўваходзіць у «Права выбару — 2015». Але, паколькі рух не мае афіцыйна зарэгістраваных філіяў, яго прадстаўнікі могуць вылучацца ў склад участковых камісіяў толькі праз збор подпісаў выбарцаў — тлумачыць першы намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч:

«І гэта для нас самае складанае. Нашы людзі, нават калі яны трапяць у камісіі, ня будуць адлюстраваныя ў статыстыцы Цэнтарвыбаркаму. Таму ў нашай прысутнасьці ва ўлады няма зацікаўленасьці. Ёй трэба хоць мінімальна паказаць наяўнасьць апазыцыі ў камісіях, а тыя, хто праходзяць праз збор подпісаў, гэтую статыстыку не паляпшаюць. Таму іх можна „рэзаць“ амаль усіх. З-за гэтага мы разумеем, што стаўленьне да нашых вылучэнцаў будзе адмоўнае».

Аб’яднаная грамадзянская партыя сёлета вылучае кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі самастойна — адзначае намесьнік старшыні партыі Васіль Палякоў:

​"Мы плянуем ад кожнай абласной арганізацыі вылучыць чалавек па 15. А агулам гэта будзе чалавек 100«. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах найбольш прэтэндэнтаў ва ўчастковыя камісіі выставіла партыя левых «Справядлівы сьвет». Сёлета яна, паводле кіраўніка выбарчага штабу Валера Ўхналёва, таксама актыўна ўдзельнічае ў гэтым этапе выбарчай кампаніі:

«Падаём. Сёньня размаўляў з усімі абласьцямі. Сьпісы гатовыя, і мы іх аддаём у выканкамы. Дакладную лічбу пакуль не магу сказаць. Але, думаю, дзесьці чалавек 300 мы прапануем. Каля гэтага дзесьці будзе».

На выбарах 2010 году апазыцыя вылучыла ў склад участковых камісіяў 1073 чалавекі. Зь іх у камісіі тады трапілі толькі 183 чалавекі, або 17,1%. У выніку апазыцыя была прадстаўленая менш чым у 3% участковых выбарчых камісіяў.

Уладзімер Глод, радыё «Свабода»

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Право выбора

Последние новости