У сваім звароце Віктар Сырыца прасіў знайсці і прыцягнуць да адказнасці злаўмысніка, які пашкодзіў шыльду з QR-кодам.
Пошук злачынца працягваўся каля трох тыдняў. 31 ліпеня ўчастковым інспектарам міліцыі Александрам Неўдахам злачынца быў знойдзены.
«Мне дапамаглі мясцовыя жыхары, — расказаў Intex-press участковы. — Яны паведамілі, што каля помніка вельмі часта бачылі жыхара в. Палонка, які злоўжываў алкаголем. Я прыйшоў да яго і спытаў пра таблічку, дык ён прызнаўся ў правапарушэнні».
Па словах міліцыянта, пьянога мужчыну (1959 г.н.) пакрыўдзіў надпіс па-англійску на таблічцы. Хуліган адламаў шыльду з QR-кодам, бо не зразумеў, што там напісана.
«Матэрыялы па гэтай справе напраўлены ў суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы, хулігану пагражае штраф», — паведаміў Аляксандр Неўдах.
Палонкаўская бітва 1660 года была першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне
Мемарыяльны валун і драўляную шыльду з адпаведным тэкстам упершыню ўсталявалі 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага.