«Сцвярджэнні аб нібыта сабраных 120 тысячах подпісаў не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Не сабрана ніводнага подпісу, так як адпаведная група не была зарэгістраваная. Яны юрыдычна нікчэмныя і не могуць быць улічаныя пры прыняцці рашэння аб правядзенні рэферэндуму», — сказала Ярмошына.
Юрась Губарэвіч, першы намеснік старшыні «Руху «За свабоду», які ўваходзіць у кааліцыю «Народны рэферэндум», адзначае, што ўлады ігнаруюць наўпроставыя патрабаванні грамадзянаў.
— Словы Ярмошынай пацвярджаюць стаўленне ўладаў да грамадзянаў: 120 тысяч чалавек паставілі свае подпісы, а прыйшлі, паразмаўлялі пра свае праблемы
У кааліцыю «Народны рэферэндум» уваходзяць кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За Свабоду» і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Галоўная ідэя ініцыятывы «Народны рэферэндум» — вынесці на ўсенароднае абмеркаванне шэсць ключавых пытанняў, якія тычацца развіцця беларускай дзяржавы і грамадства.
#рэферэндум