Фэст адкрыў сябра Рады Руху «За Свабоду», старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, які шчыра павітаў удзельнікаў фэсту, таксама распавёў усім кароткую гісторыю вышыванкі.
«Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое сьвята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі», — адзначыў Віктар Сырыца.
А Уладзімір Гундар пазнаёміў прысутных з сымбалямі на вышыванках, Галіна Ярашэвіч — з выставай вышыванак і ручнікоў. «Баранавіцкая вышыванка» суправаджалася беларускімі песнямі, дыманстрацыяй кінафільмаў пра вышыванку і выставай карцін актывісткі Руху «За Свабоду» Анжэлы Камбалавай, перадае Радыё «Рацыя».
Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі, кашулі з нацыянальным арнамэнтам. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла яго маці, паведамляе Радыё «Свабода»,