Новости Новости Беларуси

В Барановичах прошла презентация новой книги о репрессиях

В Барановичах прошла презентация новой книги о репрессиях

3464 просмотра Барановичи
В Барановичах прошла творческая встреча общественности города с историком и краеведом Андреем Лехновичем, который презентовал свою «Хронику политического террора: 1918 — 2008 Крупский регион / Малое Полесье / Друцко-Березинский край».

Андрэй Ляхновіч адзначыў, што ён і яго паплечнікі збіралі матэрыял для сваёй кнігі амаль 25 гадоў. Рэдактарам выдання і аўтарам эсэ, змешчаных у кнізе, з’яўляецца рэдактар «Радыё Свабода» Сяргей Дубавец.

«Хроніка палітычнага тэрору» — гэта 504 старонкі шчыльна набранага тэксту са шматлікімі ілюстрацыямі пра лёсы дзвюх тысяч незаконна рэпрэсаваных жыхароў Крупскага рэгіёна на Міншчыне. Пэўна, цікавым у выданні з’яўляецца і тое, што ў кнізе паказаны не толькі лёсы пацярпелых ад савецкіх рэпрэсій, але і прыводзяцца звесткі пра тых, хто катаваў людзей, хто быў тады «пры ўладзе» ў гэтым рэгіёне, працаваў у сельскіх радах, органах НКУС, зацятых «актывістаў», якія пісалі даносы на сваіх землякоў.

Аўтар кнігі звярнуў увагу прысутных, што ў афіцыйнай кнізе «Памяць» змешчана інфармацыя толькі пра 278 рэпрэсаваных у Крупскім раёне, а творчы калектыў гэтай кнігі сабраў за 25 гадоў звесткі пра лёсы больш за 2000 незаконна асуджаных грамадзян гэтай зямлі. Афіцыйныя дадзеныя аб рэпрэсіях не толькі замоўчваюцца, але і зменшаны як мінімум ў 7 разоў!

«Падчас дыскусіі аматары гісторыі адзначалі, што ў нас заўсёды дзяржаўным установам і краязнаўчым музеям забаранялася вывучэнне тэмы рэпрэсій, бо цяпер у модзе „лінія Сталіна“ і імперскія стужкі. Таму функцыю па аб’ектыўным даследаванні тэмы рэпрэсій павінна ўзяць на сябе грамадзянская супольнасць. І ў Баранавічах такая праца вядзецца, і ёсць таксама выданні, прысвечаныя рэпрэсіям. Вялікі дзякуй баранавіцкаму гісторыку і пісьменніку Аляксандру Татаранку, якія смела ўзняў гэтую тэму ў сваёй кнізе „Недазволенная памяць“ і які працягвае збіраць інфармацыю для сваёй новай кнігі пра рэпрэсіі савецкага часу на тэрыторыі Баранавіцкага краю», — пракаментаваў сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Источник: spring96.org

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости