Новости Беларусь и Мир

Минск восстанавливает диалог по правам человека с Евросоюзом

Минск восстанавливает диалог по правам человека с Евросоюзом

2525 просмотров Минск Брюссель
Прекращенные в 2009 году переговоры о соблюдении прав человека между Беларусью и Европейским союзом должны быть возобновлены в этом году, об этом в эксклюзивном интервью Радио «Свобода» сообщила руководитель делегации Европейского союза в Минске Майра Мора.

"Беларусь пагадзілася аднавіць дыялёг у правах чалавека, які першы раз адбыўся вясной 2009 году, пасьля чаго сумесных сустрэч у гэтым пытаньні не было. Цяпер ідуць перамовы аб тым, калі гэта можа адбыцца. Відаць, што гэта будзе сёлета, больш дакладна я сказаць не магу.

Гэта частка сьпісу мерапрыемстваў, у якіх мы гатовыя супрацоўнічаць, так званай дарожнай мапы. Чакаецца, што гэты дыялёг будзе адбывацца на ўзроўні экспэртаў у розных галінах: напрыклад, калі гэта будзе датычыць пэнітэнцыярнай сыстэмы, то гэта будзе прадстаўнік МУС, — па характары пытаньняў, якія бакі пагодзяцца ў гэтым раўндзе абмяркоўваць«,—зазначыла амбасадар Майра Мора.

У 2009 годзе Беларусь і Эўразьвяз дасягнулі дамоўленасьці аб правядзеньні дыялёгу аб выкананьні правоў чалавека. Афіцыйна дыялёг на гэтую тэму быў ініцыяваны 6 красавіка 2009 году па выніках пасяджэньня Рады Эўразьвязу на ўзроўні міністраў юстыцыі. У рамках дыялёгу прадугледжваліся сустрэчы і ў Беларусі, і ў Эўразьвязе «прынамсі раз у год». Аднак пасьля 2009 году такіх сустрэч не было.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак адзначыў, што прадстаўнікі Эўразьвязу кансультаваліся з праваабаронцамі на гэты конт, але сам фармат дыялёгу не прадугледжвае ўдзелу ў ім праваабаронцаў.

«Гэта дыялёг Эўразьвязу зь Беларусьсю і непасрэдна ў гэтым працэсе праваабаронцы ня ўдзельнічаюць. Але безумоўна Эўразьвяз праводзіў з намі кансультацыі адносна таго, якія тэмы, у якім ракурсе і ў якім парадку трэба ўздымаць, бо праблем шмат і немагчыма асягнуць неабсяжнае. Такія кансультацыі былі і, наколькі я разумею, будуць далей», — адзначыў ён.

Гулак не ўскладае вялікіх надзей на дыялёг у правах чалавека паміж ЭЗ і Беларусьсю, але ўсё роўна лічыць гэта пазытыўнай зьявай:

«Я, безумоўна, далёкі ад таго, каб быць у вялікім захапленьні, але гэта лепш чым адсутнасьць такога працэсу і гэтым трэба карыстацца. Добра, што такая магчымасьць ёсьць».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости