Яны разумеюць, што гэта магчымасць для агрэсіі ў далейшым і магчымасць проста зачапіцца за нашу тэрыторыю і вылучаць пазней нейкія патрабаванні, адзначае Губарэвіч:
"Але, зноў-такі, грамадства тут напэўна падзелена на дзве часткі. Адна частка разумее, што ёсць небяспека, што Беларусь мусіць захоўваць нейтральны статус, не стаць патэнцыйнай пляцоўкай для ваенных дзеянняў. А іншая частка наадварот вітае ўсё, што адбываецца на ўсходзе Украіны і ўсе рашэнні, якія там прымаюцца, або розныя агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да той жа Украіны, або агрэсіўную рыторыку да краінаў Захаду".
Расейскія вайсковыя базы знаходзяцца у Ганцавічах і Вілейцы. Таксама Расея заяўляла пра намер сёлета размясціць у Беларусі сваю авіябазу, дзе будуць знаходзіцца 24 знішчальнікі „СУ-27 СМ3″. Пра гэта казаў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, які не выключаў, што ў бліжэйшы час Расея паставіць у Беларусь ракеты С-300. //Радыё "Рацыя"