Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч канстатуе адсутнасць якога-небудзь прагрэсу ў перамовах:
«Перамовы замарожаныя. Мы маем некалькі заяваў з боку палітыкаў, якія гавораць пра свой асабісты безумоўны ўдзел, што само па сабе перакрэслівае ідэю абрання адзінага кандыдата».
«Але сітуацыя можа імкліва мяняцца, як у краіне, так і ў стане апазіцыі. Магчыма, ўзнікне патрэба аб’яднацца», — адзначыў Юрась Губарэвіч на радыё «Рацыя».