На круглым стале будуць сфармуляваныя прапановы па зменах у самых розных сферах жыццядзейнасці Мінска. Яны стануць адказам на заяву новага старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца, які ў звароце да жыхароў сталіцы сказаў:
«Мы гатовыя разгледзець любыя прапановы, якія зробяць горад больш прыгожым, больш багатым і камфортным».
Удзел у круглым стале «Народная праграма» для Мінска" возьмуць:
Эканаміст Зміцер Бабіцкі (транспарт, лагістыка)
Лідар ініцыятывы «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч (вырашэнне лакальных праблем у горадзе)
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч (захаванне гістарычнай спадчыны)
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд (ЖКГ і абарона правоў спажыўцоў)
Стрыт-арт-актывіст Алег Ларычаў (мастацкія акцыі і гарадская прастора)
Першы намеснік Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч (грамадская бяспека)
Па выніках круглага стала прапановы для ўдасканалення жыццядзейнасці Мінска будуць перададзены кіраўніцтву горада.