Новости Новости Беларуси

У Баранавічах абмеркавалі «балючыя кропкі» беларускай медыцыны

У Баранавічах абмеркавалі «балючыя кропкі» беларускай медыцыны

3435 просмотров Барановичи
«Балючыя кропкі» беларускай медыцыны і шляхі іх вырашэння абмеркавалі эксперты і госці грамадскіх слуханняў у межах «Народнага рэферэндума».

«18 кастрычніка на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіны Баранавіцкага раёну адбыліся грамадскія слуханні па першаму пытанню Народнага рэферэндума пра рэформы медыцыны», — распавёў сайту Pyx.by сябра Рады Руху «За Свабоду» Віктар Сырыца.

Па ягоных словах, экспертамі на слуханнях выступілі доктар Іван Шэга са Слоніма і баранавіцкі доктар хуткай дапамогі, былы дэпутат гарадскога савета Аляксандр Галькевіч. Таксама са сваімі прапановамі па праблемах і рэфармаванню медыцыны выступілі старшыня кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, Валянцін Лазарэнка з Берасця, Мікалай Чарнавус, Галіна Ярашэвіч, Рыгор Макарэвіч, Іван Лабко з Баранавічаў.

«Мы засталіся задаволеныя арганізацыяй слуханняў», — адзначыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён кажа, што эксперты і госці назвалі шэраг «балючых кропак» беларускай медыцыны і па шмат якіх з іх прапанавалі вырашэнне.

У завяршэнні слуханняў Губарэвіч уручыў карціну Міколы Купавы «Кастусь Каліноўскі» Віктару Сырыцы за ўшанаванне памяці паўстаннцаў 1863 года.

#рэферэндум

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости