Новости Новости Беларуси

Рух «За Свабоду» уручыў падарункі вучням беларускамоўных класаў

Рух «За Свабоду» уручыў падарункі вучням беларускамоўных класаў

3697 просмотров Гродно Брест Могилев Барановичи Берёзовка
Падарункі ад Руху «За Свабоду» атрымалі сёння з нагоды Дня ведаў вучні беларускамоўных класаў, а таксама сем’і школьнікаў, якія змагаліся за іх адкрыццё.

«Мы заклікаем усіх людзей, якія неабыякавыя да беларускай мовы падтрымліваць ідэю беларускамоўнай адукацыі, аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы. А таксама дапамагаць такім класам кнігамі, метадычнымі матэрыяламі, ладзіць сустрэчы з знакамітымі людзьмі, экскурсіі і г.д.», — заявіў сайту Pyx.by з нагоды акцыі першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён лічыць, што тады гэта стане стымулам для ўсіх астатніх далучацца да беларускамоўнай адукацыі, зробіць яе элітарнай.

«Падарункі, якія Рух „За Свабоду“ перадаў сёння дзецям — гэта як прыклад, збіраемся дапамагаць і надалей беларускамоўным класам па ўсёй краіне», — дадаў Юрась Губарэвіч.

«Без мовы не будзе нацыі, без усведамлення сябе беларусамі новым пакаленнем мы не пабудуем моцную незалежную дзяржаву», — заключыў першы намеснік старшыні Руху.

Былі падрыхтаваныя два тыпы падарункаў: індывідуальныя і для класаў.

Бацькі Камілы Ляўчук журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук змагаліся за адкрыццё першага беларускамоўнага класа ў Брэсце. На жаль, гэтая спроба ў гэтым годзе была няўдалай. Рух «За Свабоду» вырашыў іх падбадзёрыць, сабраўшы невялікі падарунак для Камілы.

Ялінка Салаўёва — дзяўчынка, якая год вучыцца адна ў беларускамоўным класе ў Магілёве. У гэтым годзе суполка бацькоў падрыхтавала спецыяльны відэаролік, дзе заклікала далучацца да беларускамоўнай адукацыі, але сітуацыя пакуль не змянілася. Мала таго, мясцовыя ўлады прапанавалі Ялінцы перайсці ў рускамоўны клас.

Аліса Філіпчык і Яся Малашчанка — дзяўчынкі з беларускамоўнага класа ў Баранавічах, які, на жаль, у гэтым годзе быў расфармаваны.

«Нашыя прыгажуні-беларусачкі Аліса Філіпчык і Яся Малашчанка перайшлі ў пяты клас гімназіі № 4. Віншуем іх з пачаткам новага навучальнага году! На жаль, захаваць цалкам беларускі кляс не атрымалася. Але шэраг прадметаў будуць выкладаць па-беларуску», — распавялі мясцовыя актывісты Руху «За Свабоду».

Ад Руху «За Свабоду» дзяўчынкі атрымалі кніжкі, сшыткі і альбомы для малявання з беларускай сімволікай, самаробныя папяровыя замкі і прыемныя маленькія падарункі-сувеніры.

Падарункі на класы былі перададзеныя ў Віцебскую вобласць, Гродна, Бярозаўку (Гродзенская вобласць), а таксама маленькім беларусам з садкоўскай групы ў Гродне.

У Бярозаўцы, паведамляюць мясцовыя актывісты Руху «За Свабоду», падарункі былі перададзеныя дырэктару школы № 2 у прысутнасці старшыні гарвыканкаму.

Усе класы атрымалі ад Руху «За Свабоду» грунтоўныя гістарычныя энцыклапедыі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Краіна Беларусь», гульні «Паўстанцы», папяровыя замкі і альбомы.

Бацькі з Гародні дамагліся ў гэтым годзе адкрыцця беларускамоўнай ясельнай групы у дзіцячым садку. Дзеткі атрымалі ад Руху «За Свабоду» дыскі з аўдыёказкамі і песенькамі, кніжкі, папяровыя самаробныя замкі, альбомы для малявання.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости