Новости Новости Беларуси

Губаревич: Ситуация с избранием единого кандидата от оппозиции находится в подвешенном состоянии

Губаревич: Ситуация с избранием единого кандидата от оппозиции находится в подвешенном состоянии

2569 просмотров Минск
На сегодня ситуация с избранием единого кандидата в президенты от оппозиции на выборах 2015 находится «в подвешенном, замороженном состоянии», сообщил первый заместитель председателя движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

«Тут можна спаслацца на перыяд летніх адпачынкаў і агульнае зніжэнне палітычнай актыўнасці. Думаю, восенню тэмп перамоваў паскорыцца», — сказаў Юрась Губарэвіч.

Губарэвіч адзначыў, што рух «За Свабоду» застаецца «ў працэсе перамоваў з іншымі дэмакратычнымі сіламі, разглядае розныя варыянты ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах», паведамляе «Наша ніва».

Паводле яго слоў, удзельнікі пасяджэнняў «сямёркі» палітычных партый і арганізацый (акрамя руху «За Свабоду» гэта Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кампанія «Гавары праўду», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыя БНФ) разглядаюць працэдуру правядзення кангрэса дэмакратычных сіл і вылучэння адзінага кандыдата.

Губарэвіч таксама паведаміў, што пазіцыя руху «застаецца нязменнай». «Мы лічым, што не так істотна, якой будзе асоба кандыдата, колькі пасланне, з якім ён пойдзе да грамадства, яго патэнцыял і магчымасці аб’яднаць большасць тых, хто разумее неабходнасць перамен у краіне. Таксама нам важная выразная пазіцыя адзінага кандыдата па геапалітычным выбары Беларусі: куды мы пойдзем, на якія краіны будзем арыентаваць. Для нас тут вельмі важны еўрапейскі выбар Беларусі», — сказаў ён.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости