У Варшаве прынятае, нагадаем, рашэнне, што толькі Еўракамісія павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 4 разы — да 15,6 мільёна еўра. А агулам дапамога еўрапейскіх краін і іншых донараз складзе 87 мільёнаў еўра.
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных з нагоды канферэнцыі заявіў:
«Дзеянні нашых еўрапейскіх калег выклікаюць сур’ёзнае здзіўленне. Перш за ўсё, дадзенае мерапрыемства нельга назваць канферэнцыяй для Беларусі. Яна праходзіць без удзелу законных прадстаўнікоў Беларусі і без уліку афіцыйнай пазіцыі краіны. Такім чынам, гэта мерапрыемства праводзіцца для падтрымкі асобных маргінальных грамадскіх груповак у Беларусі, якія не падтрымліваюцца беларускім грамадствам».
Але, па ўсім, у Еўропе так не лічаць. Наадварот, калі браць апошнія прэзідэнцкія выбары, яны сумняюцца якраз у перамозе Аляксандра Лукашэнкі праз першы тур .
«Мерапрыемства носіць адкрыта правакацыйны характар. Палітыка „штучнага вырошчвання“ звонку грамадзянскай супольнасці ў адрыве ад дыялогу з законнымі ўладамі — гэта правальная і небяспечная палітыка. Вопыт правядзення такога роду сацыяльных эксперыментаў з усёй відавочнасцю пацвярджае, што яны вядуць толькі да хаосу і дэстабілізацыі і кажа аб адкрытай безадказнасці іх арганізатараў», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Арганізатары варшаўскай канферэнцыі, лічаць ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, «выкарыстоўваюць сітуацыю, якая склалася выключна як інструмент прасоўвання ўласных палітычных амбіцый, ніколькі не клапоцячыся аб захаванні добрасуседскіх адносін паміж нашымі краінамі», а таксама «імкнуцца таксама ў максімальнай ступені выкарыстаць з’явіліся фінансавыя рэсурсы ў інтарэсах уласных ідэалагічных і прапагандысцкіх структур».