Новости Новости Движения

Аляксандр Мілінкевіч: У Беларусі працягваецца тэрор

Аляксандр Мілінкевіч: У Беларусі працягваецца тэрор

3908 просмотров Варшава
Лідар Руху «За Свабоду» заклікаў краіны Еўразвязу падтрымаць дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў Беларусі ды дамагацца вызвалення палітвязняў.

«Сёння ў нашай краіне працягваецца тэрор. Улады і зараз пераследуюць грамадскіх і палітычных актывістаў. Ідуць арышты і канфіскацыі кампутараў, ператрусы ў офісах. Улада сапраўды хоча, каб ізноў вярнулася атмасфера страху, — заявіў, як паведамляе „Белсат“, Аляксандр Мілінкевіч на канферэнцыі „Салідарнасць з Беларуссю“, што адбываецца ў Варшаве. — Адразу пасля выбараў былі арыштаваныя ўсе дэмакратычныя кандыдаты. Цяпер ім і сябрам іхных штабоў пагражае да 15 гадоў зняволення».

На думку палітыка, цяпер для дэмакратычнай супольнасці найважнейшае — гэта салідарнасць. Ён узгадаў пра падтрыманне, што аказвалі шараговыя беларусы тым, хто трапіў пад арышт у выніку разгону Плошчы. «Але для нас важная і вашая салідарнасць, — падкрэсліў Мілінкевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі. — Для нас важна, каб вы гаварылі адным голасам, калі гаворка ідзе пра Беларусь. Не можа быць тут плюралізму — ацэнка, там дзе так жорстка парушаюцца правы чалавека, можа быць толькі адна».

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што цяпер важна дамагчыся вызвалення палітвязняў. «Мы павінны зрабіць усё, каб перапыніліся палітычныя працэсы, — падкрэсліў палітык. — Яны ладзяцца адмыслова, каб грамадства адчула, што вакол — ворагі, што Захад мае тут сваіх агентаў — старая камуністычная традыцыя».

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости