Новости Новости Беларуси

В Беларуси стартовал конкурс школьных команд «Что я знаю о Европе?»

В Беларуси стартовал конкурс школьных команд «Что я знаю о Европе?»

2465 просмотров
5 апреля начался XI Национальный конкурс школьных команд «Что я знаю о Европе?». Конкурсные задания ориентированы на учащихся 8-10 классов.

«Дзесяць краін, у тым ліку тры нашы суседкі, далучыліся дзесяць год таму да Еўрапейскага Саюза. Як змянілася за гэты час іх жыцце? Што яны набылі і што cтрацілі? Як складваюцца іх адносіны з Беларуссю? Гэтыя пытанні будуць вызначаць тэматыку заданняў сёлетняга конкурсу», — адзначылі арганізатары.

Па іх словах, кожная каманда павінна складацца з пяці вучняў і кіраўніка. Каманда-пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаная паездкай у адну з краін Еўрапейскага Саюза. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя дыпломы.

Конкурс 2014 года будзе праходзіць у два этапы: першы «Дзесяць год у ЕС» у інтэрнэце, другі — фінальная «жывая» гульн. У межах першага этапу да 21 красавіка трэба падрыхтаваць прэзентацыю. Падрабязнасці на сайце арганізатараў.

Нацыянальны конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» праводзіцца ужо 10 год ініцыятыўнай групай беларускіх настаўнікаў пры падтрымцы асветніцкіх устаноў і грамадскіх арганізацый. За дзесяць год пераможцамі «Што я ведаю пра Еўропу» былі каманды Ждановiцкай сярэдняй школы (Мінскі раён), Расонскай СШ iмя П.Машэрава, Славянскай гімназіі з Бабруйску, Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда), мінскай СШ № 207 (два разы), «Беларускае кола» (г. Навагрудак) (два разы), СШ № 1 г. Крычава, «Ананімныя еўрапейцы» (г. Брэст).

Каманды-пераможцы ўзнагароджваліся паездкамі ў Брусель, Варшаву, Вільню, Кіеў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости