Падпісанты ў сваім звароце робяць невялічкі экскурс у шматгадовую гісторыю няпростых стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй і прыходзяць да высновы, што патасныя словы пра славянскае братэрства паміж нашымі народамі — міф, прыдуманы для таго, каб метраполія з цэнтрам у Маскве лацвей трымала у падпарадкаванні панявольныя ўскраіны, з якіх выцягваліся ўсе чалавечыя, матэрыяльныя рэсурсы і культурныя здабыткі. Вельмі часта так званае славянскае братэрства альбо сяброўства мацавалася расійскімі штыкамі.
«У кожнага народа ёсць імёны — сінонімы словам ВОЛЯ, БРАТЭРСТВА. У балгараў — гэта Хрыста Боцеў, у венграў — паэт Шандар Пецёфі, у італьянцаў — Джузэпэ Гарыбальдзі, у палякаў — Шыман Канарскі, у расейцаў — Герцэн, Дабралюбаў, у башкіраў — Салават Юлаеў. У беларусаў такім нацыянальным героем, змагаром за волю роднага народа стаў Кастусь Каліноўскі — правадыр паўстання
Зварот цалкам можна пачытаць тут.
Апошняя старонка звароту з подпісамі