Новости Новости Движения

Чэшскія сенатары сустрэліся з прадстаўнікамі Руху «За Свабоду»

Чэшскія сенатары сустрэліся з прадстаўнікамі Руху «За Свабоду»

4111 просмотров Минск Барановичи Витебск
Падчас сустрэчы закраналіся пытанні ўнутранай сітуацыі ў краіне і далейшай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і праеўрапейскіх сілаў, а таксама перспектывы ўдзелу Беларусі ў Радзе Еўропы і Ўсходнім Партнёрстве.

Афіцыйная дэлегацыя чэшскіх сенатараў наведала Беларусь: з 16 па 20 жніўня палітыкі сустракаліся з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацыяў, журналістамі, апазіцыйнымі палітыкамі. Дарадца Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец агучыў пазіцыю Руху «За Свабоду» па цікавых для сенатараў пытаннях.

Таксама сенатары Томаш Йірса, Карэл Шэбэк і Йіржы Недома пазнаёміліся з намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам. З некаторымі сябрамі Руху спадар Йірса быў ужо знаёмы: сенатар і мэр невялікага гарадку ня раз наведваў Беларусь — да таго, як яму адмовілі ў візе, а таксама прымаў беларускія дэлегацыі. Сенатары Шэбэк і Недома былі ў Беларусі ўпершыню. Усе яны прадстаўляюць Камісію па падтрымцы дэмакратыі ў свеце пры чэшскім Сенаце.

«Чэхія заўсёды падтрымлівала беларускія дэмакратычныя сілы. Сустрэча з сенатарамі стала чарговай дэманстрацыяй такой падтрымкі», — адзначыў Алесь Лагвінец.

Падчас сустрэчы сенатараў і Амбасадара Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі, спадара Йіржы Караса з прадстаўнікамі апазіцыі закраналіся пытанні ўнутранай сітуацыі ў краіне і далейшай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і праеўрапейскіх сілаў, а таксама перспектывы ўдзелу Беларусі ў Радзе Еўропы і Ўсходнім Партнёрстве.

Асобна абмяркоўвалася пытанне спрашчэння візавага рэжыму і неабходнасці зніжэння кошту візы для беларусаў.

Перад сустрэчаю 20 жніўня з Нінай Мазай, старшынёй сталай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, сенатары збіралі вострыя пытанні ад НДА і апазіцыі. Такім чынам, на афіцыйнай сустрэчы, якая стала негалоснай умовай атрымання сенатармі візы, былі закранутыя тэмы адмены артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу (адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), рэгулявання інтэрнэту, перспектываў далучэння Беларусі да Рады Еўропы, адмены смяротнага пакарання, правядзення выбараў па дэмакратычных стандартах і іншыя.

«Дзе шмат законаў, там шмат крыўдаў» — працытаваў аднаго чэскага пісьменніка сенатар Карэл Шэбэк, выказваючы меркаванне, што артыкул 193.1 мусіць быць скасаваны.

Алесь Лагвінец выказаў пажаданне, каб сенатары акцэнтавалі неабходнасць уключэння прадстаўнікоў апазіцыі ў камісіі падчас выбараў.

Чэшскія палітыкі стрымалі абяцанне, аднак Ніна Мазай іх упэўніла, што такая магчымасць ужо ёсць, апазіцыя проста ня можа «дамовіцца», каб ёй скарыстацца.

Апроч кансультацыяў з «Вясной», «Асамблеяй НДА», Камітэтам абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» і «Беларускай асацыяцыяй журналістаў», сустрэчы са Станіславам Шушкевічам, Алесям Лагвінцом і Віталём Рымашэўскім, сенатары ўрачыста ўсклалі кветкі ў Курапатах, наведалі Баранавічы і Віцебск.

Автор: Алесь Логвинец

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости