News Belarus News

Рух «За Свабоду» выказвае салідарнасць з народам Украіны і лічыць Расію агрэсарам

Рух «За Свабоду» выказвае салідарнасць з народам Украіны і лічыць Расію агрэсарам

4317 views
Заява Руху «За Свабоду» у сувязі з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны.

Сёння Расія распачала шырокамасштабную вайну супраць Украіны. Паведамляецца пра вайсковыя удары і дзеянні ў шэрагах украінскіх гарадоў. Ёсць першыя ахвяры ваенных дзеянняў.

У такой сітуацыі мы лічым

— Расію агрэсарам і парушальнікам асноваў міжнароднай бяспекі

— рэжым Аляксандра Лукашэнкі саюзнікам краіны-агрэсара.

Мы заяўляем, што

— Расійскія войскі знаходзяцца і праходзяць праз тэрыторыю Беларусі без падтрымкі народу Беларусі.

— Рэжым Лукашэнкі, якога народ пазбавіў даверу ў 2020, уцягвае Беларусь у вайну, не маючы на гэта ні маральнага ні юрыдычнага права

Рух «За Свабоду» выказвае падтрымку народу Украіны. Мы разам з вамі! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News