News Belarus and World

Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё беларуса

Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё беларуса

3815 views Brest
Камітэт ААН па правах чалавека ўстанавіў парушэнне права на жыццё асуджанага беларускім судом да смяротнага пакарання Алега Грышкаўцова, паведаміў юрыст, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк, які прадстаўляе аўтара скаргі ў гэтым міжнародным органе.

Па словах Кісляка, з атрыманага ім рашэння па гэтай справе вынікае, што камітэт прызнае прымус да дачы прызнальных паказанняў з ужываннем у дачыненні да яго фізічнага і псіхалагічнага гвалту.

«Было парушана права на абарону, права не падвяргацца прымусу дачы сведчанняў супраць сябе. Былі ўстаноўлены факты, што ў адносінах да Грышкаўцова прымяняліся катаванні, збіццё, фізічны і псіхалагічны гват. Заявы Грышкаўцова не былі расследаваныя належным чынам. Камітэт таксама ўстанавіў парушэнне права на жыццё, таму што судовае разбіральніцтва, па выніках якога быў прысуджаны смяротны вырак, не адказвала мінімальным патрабаванням справядлівага правасуддзя», — кажа Раман Кісляк.

Юрыст дадаў, што Камітэт ААН па правах чалавека пры рэгістрацыі скаргі Грышкаўцова запатрабаваў ад беларускіх уладаў не прыводзіць смяротны прысуд у выкананне, пакуль справа не будзе разгледжана. Але ў 2011 годзе Грышкаўцоў быў расстраляны, як мяркуецца, разам з іншым прыгавораным да смерці Андрэем Бурдыкам, перадае Радыё «Рацыя».

Нагадаем, што 14 траўня 2010 г. суд прыгаварыў Алриега Грышкаўцова і Андрэю Бурдыку да смяротнага выраку за злачынствы, якія былі здзейсненыя пад час узброенага нападу на кватэру ў Гродна ў 2009 годзе. Абодва мужчыны былі прызнанымі вінаватымі ў наўмысным забойстве, падпале, выкраданні непаўнагадовага, разбоі, крадзежы і рабаванні.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News