News Analytics

Вялікі ўплыў на развіццё адносінаў з Беларуссю аказвае сітуацыя у рэгіёне

Вялікі ўплыў на развіццё адносінаў з Беларуссю аказвае сітуацыя у рэгіёне

2474 views
Па выніках сустрэчаў у Мінску ў намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыка Рубіна з’явілася больш аптымізму адносна паляпшэння становішча ў Беларусі і спадзяванні на змены, кажа першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Пры гэтым ацэнка ЗША сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў нашай краіне не змянілася і супадае з пазіцыяй ЕС.

«На сёння вялікі ўплыў на развіццё адносінаў з Беларуссю аказвае сітуацыя у рэгіёне. Ёсць разуменне, што дапамога з захаваннем незалежнасці краінаў рэгіёна (у т.л. і Беларусі) — добры падмурак для паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыі», — патлумачыў Губарэвіч.

Але, дадаў першы намеснік старшыні Руху, «стаўленне да Беларусі будзе вызначацца не толькі сітуацыяй у рэгіёне».

У сустрэчы з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ўдзельнічала кіраўніцтва шэрагу апазіцыйных структураў: БНФ, АГП, БСДП (Г), БХД, а таксама эксперты.

Visitor Comments

Name: Optional
E-mail: Optional
Comment:
    No comments yet

Latest News