Навіны Навіны Руху

Алену Ліхавід трымалі на Акрэсціна, як сына, у карцары

Алену Ліхавід трымалі на Акрэсціна, як сына, у карцары

5075 Праглядаў Мінск
Увечары 30 ліпеня на Акрэсціна сустракалі арыштаваных удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту 20 ліпеня ў Мінску. У тым ліку маці актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда спадарыню Алену. Людзі пляскалі ў далоні, калі з’яўляўся кожны з вязняў, выгуквалі «Жыве Беларусь!». Тыя, хто выходзіў на волю, радаваліся адзін аднаму і сваякам з сябрамі.

Алена Ліхавід, якой намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч уручыў ад імя актывістаў арганізацыі кветкі, распавяла, што самымі цяжкімі для яе былі апошнія тры дні, калі яе пасадзілі ў адзіночную камеру, якая ўмовамі нагадвала карцар. Змяшчэнне туды стала пакараннем за патрабаванне палепшыць умовы зняволення на Акрэсціна для тых, хто там утрымліваецца. У прыватнасці, каб камеры хоць бы праветрывалі.

Алена Ліхавід падзякавала ўсім, хто яе падтрымлівае, і сказала, што цяпер у яе ўнутры нязломны стрыжань. Усімі здзекамі яе не зламалі, а толькі загартавалі. Як і сына Мікіту. Нагадаем, болей за палову часу ў Наваполацкай калоніі яго трымаюць ў штрафным ізалятары.

Алена Ліхавід паведаміла, што вартаўнікі скралі ейны сшытак з нататкамі, дзе яна апісвала свае пачуцці і ўражанні, азнаёміліся, а потмы таемна вярнулі. Маці Мікіты Ліхавіда збіраецца іх апублікаваць.

Яшчэ фотаздымкі — тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны