Навіны Навіны Беларусі

Cвяткаванне 20 гадоў Незалежнасці

Cвяткаванне 20 гадоў Незалежнасці

4506 Праглядаў Мінск
25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, прынятай 27 ліпеня 1990 года, быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

З нагоды гэтай даты створаны аргкамітэт святкавання 20-годдзя Незалежнасці Беларусі.

27 ліпеня а 14-й гадзіне яго прадстаўнікі дадуць прэс-канференцыю на офісе Руху "За Свабоду" па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 80-73.

Удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Аляксей Шэін і намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны