Навіны Навіны Руху

Ці можа быць самаабарона ад асобаў у цывільным?

Ці можа быць самаабарона ад асобаў у цывільным?

4917 Праглядаў
Рух «За Свабоду» звярнуўся ў МУС Беларусі ў сувязі з тым, што «апошнім часам фіксуюцца шматлікія факты нападу невядомых грамадзян на мінакоў ў розных гарадах краіны. Людзі ў цывільным, ужываючы грубую фізічную сілу, хапаюць мірных грамадзян і, у некаторых выпадках збіваючы іх, зацягваюць у аўтамабілі, аўтобусы (часцяком без нумароў) або транспартныя машыны спецназа. Пасля гэтага іх дастаўляюць у аддзяленні міліцыі, дзе паведамляюць пра тое, што яны з’яўляюцца затрыманымі ў рамках адміністрацыйнага працэсу».

На думку Руху «За Свабоду», практыка такіх затрыманняў у дачыненні да грамадзян, якія рэалізуюць сваё права на свабоду слова і свабоду мірных сходаў:

— супярэчыць зместу арт. 9 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека: «Ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або затрыманню»;

— грубым чынам парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека;

— у сур’ёзнай ступені пазбаўляе чалавека сродкаў абароны і працэсуальных гарантый справядлівага разбіральніцтва.

У святле выкладзенага вышэй, дзейнічаючы на падставе Статута (пункт 2.1. — "Мэтай ПАГА «Рух «За Свабоду» з’яўляецца абарона правоў і свабодаў чалавека, зафіксаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі і міжнародных дакументах па правах чалавека і асвета грамадзян у гэтай сферы), намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч звярнуўся ад імя арганізацыі ў МУС Беларусі з наступнымі пытаннямі:

1. Якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў дачыненні да невядомых асобаў, якія нападаюць на іх?

2. Якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў выпадку, калі нападнікі з’яўляюцца пераапранутымі ў грамадзянскую вопратку супрацоўнікамі падраздзяленняў МУС, але пры затрыманні мірных грамадзян не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, часам ужываючы пры гэтым фізічную сілу і спецыяльныя сродкі?

3. У выпадку, калі затрыманне мірных грамадзян ажыццяўляюць супрацоўнікі падраздзяленняў МУС, але пры гэтым незаконна прымяняюць фізічную сілу і спецыяльныя сродкі, не выконваюць прадугледжаную законам працэдуру затрымання, якія законныя сродкі самаабароны могуць быць ужытыя мірнымі грамадзянамі ў адказ на заведама незаконныя дзеянні супрацоўнікаў МУС?

Пытанні былі адпраўленыя пакуль праз сайт МУС, неўзабаве будзе зроблены афіцыйны пісьмовы зварот.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны