Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» пра перамовы ў апазіцыі

Рух «За Свабоду» пра перамовы ў апазіцыі

4516 Праглядаў
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька праанансаваў з’яўленне на працягу некалькіх тыдняў новай апазіцыйнай кааліцыі, што павінна стацца вынікам перамоваў аб кансалідацыі.

У інтэрв’ю «Беларускаму партызану» гэтую заяву ад Руху «За Свабоду» пракаментаваў намеснік старшыні Юрась Губарэвіч. Ён распавёў пра тое, што ёсць некалькі перамоўных працэсаў, якія ідуць паралельна:

— Адразу пасля прэзідэнцкай кампаніі пачаліся перамовы вакол «Стратэгіі-2012», якую ініцыяваў шэраг грамадскіх арганізацый.

Існуе кааліцыя «Беларускі выбар», створаная напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Яна не спыняла сваю дзейнасць, і адна з сумесных кампаній цяпер — «Страху няма!».

Ёсць і яшчэ адзін працэс паміж палітычнымі партыямі, мэта якога — выпрацаваць сумесны падыход да парламенцкіх выбараў. Мы станоўча ставімся да любых перамоваў, лічым, што лепш размаўляць адзін з адным, а не ваўкамі глядзець адзін на аднаго. Нашы прадстаўнікі — і Віктар Карнеенка, і Аляксандр Мілінкевіч — сустракаліся з прадстаўнікамі супольнасці арганізацый (гэта цяжка назваць яшчэ кааліцыяй). Паколькі Рух «За Свабоду» — не палітычная партыя, мы ніколі не вылучалі ні сваіх кандыдатаў у дэпутаты, ні кандыдатаў у прэзідэнты. Сфера нашых інтарэсаў ляжыць у кантролі над выбарамі, у іх ацэнцы. Калі мы будзем бачыць сабе месца ў гэтай канфігурацыі — пэўным чынам далучымся.

Хачу толькі адзначыць, што дамоўленасці, якія знаходзяцца яшчэ ў працэсе распрацоўкі, павінны агучвацца сумесна ўсімі суб’ектамі перамоўнага працэсу, і па іх дасягненні, а не выкарыстоўвацца для асабістага піяру.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны