Навіны Навіны Руху

Астравецкі актывіст Руху патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў

Астравецкі актывіст Руху патрабуе пакараць мясцовых чыноўнікаў

4847 Праглядаў Астравец
Іван Крук, які вылучаўся ў дэпутаты на мясцовых выбарах, абвінавачвае мясцовую ўладу ў парушэнні выбарчых правоў грамадзян і ціску на іншадумцаў.

Скаргу на дзеянні мясцовых чыноўнікаў, якія ачольвалі Астравецкую выбарчую камісію падчас мясцовых выбараў, актывіст Руху «За Свабоду» Іван Крук накіраваў кіраўніку Гарадзеншчыны і пракуратуру вобласці.

Паводле Івана Крука, чальцы Астравецкай камісіі сп. Зімніцкі і сп. Свіла сфальшавалі выбарчыя дакументы, каб не дапусціць яго да ўдзелу ў выбарах у якасці кандыдата. Гэта здарылася на этапе праверкі подпісаў грамадзян, па выніках якой прымаецца рашэнне пра рэгістрацыю кандыдата. Мясцовыя чыноўнікі націснулі на жыхароў Астраўца, каб яны адмовіліся ад подпісаў у падтрымку дэмакратычнага прэтэндэнта. Калі Іван Крук прадэманставаў чыноўнікам заявы грамадзян пра сапраўднасць іх подпісаў у яго падтрымку, на актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд паклёпніцкіх звестак».

Іван Крук у сваёй скарзе заўважае, што ў Астравецкім раёне было адмоўлена ў рэгістрацыі яшчэ тром прэтэндэнтам, у выніку чаго выбары ў Астравецкі райсавет па ўсіх акругах сталі безальтэрнатыўнымі.

Актывіст Руху «За Свабоду» таксама звяртае ўвагу на тое, што сябра яго ініцыятыўнай групы Наталлю Клімовіч за актыўную грамадзянскую пазіцыю прымусілі напісаць заяву аб звальненні з фермерскай гаспадаркі «Астравецкае».

Іван Крук просіць старшыню Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру звольніць супрацоўніка Астравецкага райвыканкама сп. Зімніцкага за тое, што ён сваімі незаконнымі дзеяннямі падрывае аўтарытэт выканаўчай улады. На думку актывіста, пракурор вобласці мусіць распачаць крымінальную справу супраць сябраў раённай выбарчай камісіі сп. Зімніцкага і сп. Свілы паводле артыкула 191 КК РБ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны