Сёння Расія распачала шырокамасштабную вайну супраць Украіны. Паведамляецца пра вайсковыя удары і дзеянні ў шэрагах украінскіх гарадоў. Ёсць першыя ахвяры ваенных дзеянняў.
У такой сітуацыі мы лічым
— Расію агрэсарам і парушальнікам асноваў міжнароднай бяспекі
— рэжым Аляксандра Лукашэнкі саюзнікам краіны-агрэсара.
Мы заяўляем, што
— Расійскія войскі знаходзяцца і праходзяць праз тэрыторыю Беларусі без падтрымкі народу Беларусі.
— Рэжым Лукашэнкі, якога народ пазбавіў даверу ў 2020, уцягвае Беларусь у вайну, не маючы на гэта ні маральнага ні юрыдычнага права
Рух «За Свабоду» выказвае падтрымку народу Украіны. Мы разам з вамі! Жыве Беларусь! Слава Украіне!