Навіны Навіны Беларусі

Невядомыя ціснуць на актывіста з тым, каб ён вярнуўся ў Беларусь

Невядомыя ціснуць на актывіста з тым, каб ён вярнуўся ў Беларусь

6244 праглядаў Маладзечна Львоў
Актывіст з Маладзечна Валянцін Цішко атрымаў ад невядомых прапанову вярнуцца ў Беларусь узамен за прадстаўленне інфармацыі.

"Валянцін Уладзіміравіч. Мы можам гарантаваць ваша вяртанне ў краіну без перашкодаў і далейшую адсутнасць увагі сілавых структураў. Але вы прыязджаеце і знікаеце з палітычнага поля. Пакаянных відэа дакладна не будзе. Гэта не нашыя метады", - напісаў Цішко невядомы з нікам Коба ў тэлеграм.

Астатняе, па ягоных словах, залежыць ад той інфармацыі, якую зможа прадаставіць актывіст.

Падобныя паведамленні атрымалі шэраг былых назіральнікаў і ўдзельнікаў выбарчых кампаній. Па стылі паведамленняў можна зразумець, што яны адпраўленыя прадстаўнікамі сілавых структураў.

Мы лічым падобныя паводзіны недапушчальнымі і асуджаем пагрозы і спробы вярбоўкі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны