Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» патрабуе поўнага і аб’ектыўнага расследавання смерці Вітольда Ашурка з запрашэннем экспертаў ААН — заява

Рух «За Свабоду» патрабуе поўнага і аб’ектыўнага расследавання смерці Вітольда Ашурка з запрашэннем экспертаў ААН — заява

7403 праглядаў Шклоў Мінск Ліда Бярозаўка
Заява Рады Руху «За Свабоду» з нагоды заўчаснай смерці Вітольда Ашурка.

Гродзенскі абласны каардынатар Руху “За Свабоду”, палітвязень Вітольд Ашурак загінуў ў шклоўскай калоніі. Там палітвязень з 21 красавіка адбываў пакаранне ў пяць год. Папярэдняя прычына смерці, агучаная сваякам, - спыненне сэрца.

Лісты ад Вітольда Ашурка не прыходзілі два тыдні, сваякі кажуць пра адсутнасць у яго хваробаў сэрца і ранейшых скаргаў на здароўе.

Рух “За Свабоду” заяўляе:

- крымінальная справа, якая была заведзеная супраць Вітольда Ашурка, а таксама прысуд па ёй былі неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі;

- смерць палітвязня была дапушчаная кіроўным рэжымам праз незаконнае яго заключэнне;

- мусіць быць праведзена поўнае, аб’ектыўнае і адкрытае расследаванне абставін яго смерці;

- ва ўмовах нізкага даверу да сілавых структур Беларусі і вынікаў іх працы, палітычна матываваных рашэнняў, неабходны ўдзел у расследаванні міжнародных структураў, у тым ліку ААН.

Рух “За Свабоду” патрабуе ад кіроўнага рэжыму:

- адмяніць прысуд Вітольду Ашурку і пасмяротна яго рэабілітаваць;

- правесці праверку фактаў і поўнае і публічнае раскрыццё праўды з публікацыяй усіх вынікаў;

- па выніках расследавання пакараць вінаватых у смерці, калі для гэтага будуць устаноўлены падставы;

- запрасіць замежных экспертаў для ўдзелу ў расследаванні;

- безумоўна і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых і асуджаных па палітычных падставах.

Рух “За Свабоду” заклікае міжнародную супольнасць:

- працягнуць ціск на кіроўны рэжым Беларусі з мэтай правядзення міжнароднага расследавання прычынаў смерці палітвязня;

- правесці працэдурныя дзеянні для далучэння да працэсу расcледавання;

- патрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў і затрыманых і асуджаных па палітычных падставах.

Рух “За Свабоду” выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Вітольда Ашурка. Вітольд - шчыры патрыёт, жыў, змагаўся і загінуў за Беларусь.

Мы заклікаем грамадства Беларусі праявіць салідарнасць з сям’ёй Вітольда Ашурка і ўсіх палітвязняў. Мы мусім разам рэагаваць на пагрозы жыццю палітвязням, нагадваць пра іх і патрабаваць безумоўнага іх вызвалення.


Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1218 24.05.2021 16:14 @ [ няма імя ]

    Я поўнасцю падтрымліваю Заяву Рады Руху «За Свабоду» з нагоды заўчаснай смерці Вітольда Ашурка.

Апошнія навіны