Навіны Навіны Беларусі

Патрабуем спыніць ціск на TUT.by і незалежныя СМІ

Патрабуем спыніць ціск на TUT.by і незалежныя СМІ

7755 Праглядаў Мінск
Заява Руху «За Свабоду» з нагоды ціску на беларускі партал TUT.by і незалежныя СМІ.

Сёння ў офіс TUT.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Афіцыйна была агучаная версія пра ўхіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры. На гэтай падставе праходзяць і прайшлі вобшукі і затрыманні супрацоўнікаў кампаніі і афеляваных з ёй структураў. Дамен СМІ ўжо заблакаваны.

Незалежныя медыя — гэта наш шанец пачуць поўную і праўдзівую інфармацыю, журналісты якіх працуюць цяпер ва ўмовах жорсткага прэсінгу з боку ўладаў. Ім зараз трэба наша падтрымка, каб мець магчымасць падтрымаць нас.

Рух «За Свабоду» расцэньвае дзеянні ўладаў як спробу прымусіць замаўчаць найбуйнейшы незалежны навінны рэсурс Беларусі. Гэта палітычны пераслед СМІ, які не мае пад сабой ніякіх іншых падставаў.

Мы выказваем безумоўную падтрымку TUT.by і патрабуем ад уладаў неадкладна спыніць ціск і разблакаваць доступ да партала, вызваліць журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

Мы заклікаем беларускае грамадства да публічнай салідарнасці і падтрымкі TUT.by і іншых незалежных СМІ. Толькі разам мы зможам супрацьстаяць дзяржаўнаму тэрору і захаваць для Беларусі шанец для дэмакратычнай будучыні.

Свабоду СМІ! Свабоду TUT.by!

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны