Навіны Навіны Беларусі

Павел Батуеў. Як я правёў 25 Сакавіка

Павел Батуеў. Як я правёў 25 Сакавіка

16878 Праглядаў Салігорск
Салігорскі актывіст Руху «За Свабоду» рассказаў у Facebook, як на Дзень Волі яму зладзілі «тур выхаднога дня» па праваахоўных установах горада.

Завёў дачку ў садок. Вяртаюся дахаты. Сустрэліся з жонкай. Разам падышлі да пад’езда. Закурыў.

Тут з машыны выйшлі два чэлы. Памахалі корачкамі, сказалі, што супраць мяне пачаты адміністрацыйны працэс. Павезьлі мяне ў РАУС.

Забралі тэлефон і пашпарт, а пасьля банкаўскую картку і цыгарэты (мабыць, каб не курыў і псаваў здароўе). Прывялі ў актавую залю. Перадалі маёру.

Той папытаў, ці бачыў я новы ролік стачкаму. Чэсна сказаў, што не чытаю дэструктыўныя тэлеграм-каналы. Далей запыталі, хто такія два чалавекі са стачкаму і што я пра іх ведаю. Сказаў, што магу загугліць, але тэлефона няма. Таксама супрацоўнік ветліва запытаў, як у мяне прайшоў мінулы дзень, і пайшоў па справах, а замест маёра прыйшоў капітан. Ніхто мне не казаў, за што я затрыманы, таму я проста боўтаўся па актавай залі з кута ў кут.

Пасля мяне вырашылі пракаціць у пракуратуру, куды мяне «пригласили предупредить об изменениях в КоАП», і распавядалі якія цяпер штрафы, на колькі можна прысесці, крымінальная адказнасьць там і ўсё такое.

Пасля мяне зноў прывезьлі ў РАУС і там адзін з супрацоўнікаў не ў форме ветліва папрасіў уключыць тэлефон, а ён пераканаецца, ці няма там нідзе экстрэмізму. Я не вельмі хацеў, але ён быў такі ветлівы, а я такі законапаслухмяны, што мы сышліся на варыянце, калі я трымаю тэлефон у руках і паказваю, што ніякай крымінальнай дзічы ў мяне няма.

Так мы праглядзелі мой ТГ. Пасьля супрацоўнік ветліва папрасіў паглядзець vk. Трохі папытаў пра лакальны паблік і пайшоў. Вярнуўся і кажа, я хацеў б скапіраваць зьвесткі з вашага тэлеграму. Я адмовіўся, ён прапанаваў больш настойліва і сказаў, што мне ня варта адмаўляцца, бо ў адваротным выпадку мяне перададуць іншым людзям.

Гучала ніба як трохі пагроза, і я нават збіраўся падарваць сябе апошняй гранатай, каб тэлеграма не дасталася ворагу, але па выніку ворагі па мяне так і не прыйшлі, а мы яшчэ болей за гадзіну гаварылі пра высокія матэрыі.

Пасля мяне павялі ў Следчы камітэт. Там не вельмі спачатку зразумелі, нафіга я там, але калі ўжо там, дык пачалі апытваць па 5 ці 6 крымінальных справах.

Ці ведаю я, хто абразіў у каментах супрацоўніка міліцыі. Ці не ведаю, хто зрабіў надпісы палітычнага зьместу на сьценах будынкаў. Паглядзелі фоткі надпісаў. Сапраўды, палітычнага зьместу, ніводнай фоткі з надпісам «х...» ці нешта такое. Усё гэта заняло нямала часу.

Пасля супрацоўнік СК павёў мяне ў крымінальны вышук. Там мне прапанавалі палову снікерса. Пасядзелі, пагутарылі за філасофію больш за гадзіну.

Потым павялі ў кабінет да міліцыянта, з якім мы перасякаліся яшчэ на пачатку 2000-х. Ён ветліва і з усьмешкай папытаў, як у мяне здароўе, і параіў яго берагчы, не вадзіць сяброўства з кепскімі кампаніямі і больш да іх не трапляць.

І выпусьцілі без пратаколаў і штрафаў. Так і не зразумеў, за што мне гэты тур выхаднога дня. Ужо калі выйшаў, даведаўся, што ў Салігорску затрымлівалі некалькіх чалавек (ня ўсе выйшлі на волю) і ў некаторых прайшлі дома вобшукі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1565 27.07.2022 11:08 @ private loan

    Good day. Quick loans Service available here. I am a private loan lender that gives out both business and personal loans to individual at a low interest rate of 2% no matter your location. If you are interested Contact me (Whats App) number:+917310847059 sumitihomelend @ gmail.com Mr. Sumiti

  • #1496 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1497 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1498 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1499 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1500 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1501 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1502 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1503 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

  • #1504 18.06.2022 03:31 @ adams

    Тэрміновая прапанова па пазыцы

    Вам патрэбна фінансавая дапамога? вы шукаеце экстраны крэдыт або бізнес-крэдыт? затым адпраўце нам ліст ([email protected])

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны