Навіны Навіны Беларусі

Ушанаванне Івана Шэгі невядомыя асобы з машыны здымалі на камеру

Ушанаванне Івана Шэгі невядомыя асобы з машыны здымалі на камеру

7542 праглядаў Слонім
25 сакавіка для слонімцаў не толькі Дзень Волі, але і дзень ушанавання Івана Шэгі (1953-2016) — вядомага слонімскага грамадскага-палітычнага дзеяча і доктара.

25 сакавіка – дзень нараджэння Івана Іванавіча. У гэты дзень слонімцы наведалі гарадскія могілкі і ўсклалі кветкі на яго магілу. Міхась Варанец зачытаў асобныя радкі з кнігі Івана Шэгі “Пра краіну і пра нас” (Менск, 2016), прысвечаныя 25 сакавіку. Пра Івана Іванавіча згадалі таксама яго жонка Маргарыта Шэга, Павел Севасцьян, Віктар Марчык.

Сябра Руху "За Свабоду" Алесь Масюк, калі купляў кветкі, і папрасіў гандлярку зрабіць бел-чырвона-белы букет на магілу Івана Іванавіча, дык дзяўчына, якая прадавала кветкі, грошай не ўзяла. А, наадварот, павіншавала ўсіх з Днём Волі.

Дзіўна тое, што за ўшанаваннем вядомага слонімца з машыны назіралі дзве невядомыя асобы ў антыкавідных масках і здымалі ўсё на відэакамеру. Відаць, да сённяшніх дзён імя Іван Шэгі не дае ўладзе спакою.


Святлана Бельская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1213 20.04.2021 16:37 @ Л

    Может кто может подсказать, такой момент. сейчас в Слониме лечит грыжи врач Шега Иван Владимирович. В статье про другого врача? я что-то не понимаю...

Апошнія навіны