Навіны Навіны Беларусі

Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў

Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў

13355 Праглядаў Ліда
Журналіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну, сябра Руху «За Свабоду» Юрася Дзешука аштрафавалі на 1450 рублёў за тое, што ён нібыта крычаў «Жыве Беларусь», калі абвясьцілі прысуд ягонаму земляку і сябру Вітольду Ашурку.

На прысуд гродзенскаму абласному каардынатару Руху «За Свабоду» Вітольду Ашурку 18 студзеня прыйшлі каля 50 чалавек. Увесь суд праходзіў у закрытым рэжыме. Калі судзьдзя абвясьціў тэрмін — 5 гадоў калёніі, у залі некаторыя пачалі крычаць: «Ганьба», «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам». На частку прысутных склалі адміністрацыйныя пратаколы па «народным артыкуле» 23.34. Сярод іх аказаўся журналіст Дзяшук.

Віны ён не прызнаў. Цьвердзіў, што на судзе працаваў як журналіст. Захавалася відэа, на якім відаць, што ён проста здымаў Вітольда пасьля прысуду.

Дзяшук стаў першым, каго асудзілі па гэтым выпадку.

Супраць яго ў судзе сьведчыў міліцыянт. Зь ягонага боку выступілі сьведкі — журналістка, сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская і жыхар Бярозаўкі Яўген Лукашэвіч, якія таксама прысутнічалі на прысудзе Ашурку.

Пасьля таго як яны далі паказаньні, у перапынку суду іх затрымалі міліцыянты. Як расказаў Дзяшук, ім патлумачылі, што іх забіраюць за тое самае, за што судзілі самога Дзешука.

У 18:40 Быкоўская і Лукашэвіч яшчэ былі ў Лідзкім РАУС, на іх складалі пратаколы. Пазьней стала вядома, што Быкоўскую адпусьцілі.

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны