Навіны Навіны Беларусі

Барыс Анікееў: Выклікалі ў СК і прымушалі падпісваць паперы

Барыс Анікееў: Выклікалі ў СК і прымушалі падпісваць паперы

2198 Праглядаў Ліда Гомель Беласток
Падтрымаў Гродзенскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка — быў вымушаны ўцякаць у Польшчу ад пераследу. Гісторыя сябра Руху Барыса Анікеева.

Барыс Анікееў быў вымушаны ўцякаць з Беларусі пасля справы Вітольда Ашурка, якога асудзілі на 5 гадоў зняволення. Барыс разам з паплечнікамі з Руху „За Свабоду” ездзіў падтрымаць яго. На некаторых удзельнікаў судовага працэсу была заведзеная адміністратыўная справа за выкрыкі „Ганьба”. Сярод асуджаных мог апынуцца Барыс, менавіта таму ён з’ехаў у Беласток:

– Я Анікееў Барыс, грамадскі актывіст, Рух „За Свабоду”. Паехалі падтрымаць сябра Вітольда Ашурка ў Ліду. Там нічога не адбывалася, суддзя такі моцны яму прысуд даў – 5 гадоў пазбаўлення волі агульнага рэжыму. Хтосьці крыкнуў суду „Ганьба!”.

На наступны дзень, калі я ўжо ў Гомель прыехаў, мне сяброўка тэлефануе з Менску і кажа, што пачатая крымінальная справа. Мы прыехалі, нас багата людзей, чалавек 50-70 было можа. Нас пільнавалі і здымалі на відэа, карэспандэнтаў папярэджвалі.

Прыйшлося мне ўцякаць у Польшчу. Мяне праследуюць паўсюдна. Часам ставяць машыны пад самай хатай пільнуюць.

Калі я першы раз у тым годзе прыехаў з Польшчы пасля ўсіх гэтых падзей жнівеньскіх, то мяне некалькі разоў выклікалі ў СК і прымушалі падпісваць паперы, каб я не ўдзельнічаў у гэтых акцыях. Я адмаўляўся, спасылаўся на 27 артыкул Канстытуцыі, што супраць сябе ніякіх паказанняў даваць не буду, але ж усё роўна яны мяне спрабавалі вылавіць.

Цяпер Барыс знаходзіцца ў Беластоку ў Польшчы і прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці мясцовых беларусаў. У суботу ён разам з паплечнікам зладзіў пікет пад консульствам Беларусі.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны