Навіны Навіны Беларусі

Cяргей Пантус: Пройдзена кропка незвароту

Cяргей Пантус: Пройдзена кропка незвароту

10269 Праглядаў Бярозаўка
Грамадскі актывіст з Лідчыны, сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус выкліканы на допыт ў Следчы камітэт у якасці сведкі ў сувязі са справай па перашкодзе праезду цягнікоў на Лідчыне. Актывіст лічыць гэты выклік псіхалагічным ціскам і запалохваннем.

На думку Пантуса, пратэстныя выступы на Лідчыне суцішыліся, але хутчэй гэта звязана з надвор’ем, чым з запужваннем актывістаў:

– Не думаю, што гэта звязана толькі з тым, што людзі баяцца. Яшчэ якое надвор’е, бачыце. Такім надвор’ем асабліва нічога не паробіш. Гэта збег абставінаў.

Але, я думаю, што кропка незвароту пройдзена. Людзі не хочуць, каб было так, як было раней. Людзі не чакаюць, а ўжо прагнуць пераменаў.

Спадар Пантус упэўнены, што ўлада павінна пайсці на кампраміс, а не толькі рэагаваць сілаю:

– Улада павінна рэагаваць не толькі дручкамі міліцэйскімі, але і нейкія захады рабіць, каб усё ж такі грамадства супакойвалася, знайшоўшы кансэнсус. А не адна частка грамадства проста закрыла ў турмах, прыглушыла, забіла другую частку грамадства.

Цягам апошніх некалькіх дзён прадстаўнікі сілавых органаў прыходзілі на Лідчыне з ператрусам да амаль дзесяці актывістаў, а таксама шукалі актывіста Руху і журналіста Юрыя Дзешука.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны