Навіны Навіны Беларусі

Спыніць палітычны ціск на Мікалая Казлова і Ігара Барысава!

Спыніць палітычны ціск на Мікалая Казлова і Ігара Барысава!

1436 Праглядаў Мінск
Мы, прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў і партыяў Беларусі, патрабуем спыніць пераслед па палітычных матывах лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалая Казлова і Ігара Барысава.

Абодвух палітыкаў судзілі па відавочна надуманых матывах і абвінавачванню па арт. 24.3 КоАП. Барысаў быў пакараны 15 суткамі арышту, а Казлоў пасля знаходжання ў ЦІП на Акрэсціна быў дастаўлены ў шпіталь МУС. Акрамя таго, лідар АГП з'яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па арт. 407 КК РБ (разгалошванне дадзеных дазнання).

Лічым, што гэтыя справы з'яўляюцца помстай за палітычную дзейнасць абодвух, актыўную пазіцыю, з якой яны абаранялі права чалавека, прасоўвалі дэмакратычныя каштоўнасці ў краіне.

Пераслед лідараў партыяў мы расцэньваем як расправу над палітычнымі апанентамі дзейснай улады і абмежаванне іх права абароны і трансляцыі пазіцыі прыхільнікаў.

Мы патрабуем ад ўладаў і сілавых структураў
- неадкладна вызваліць Ігара Барысава і Мікалая Казлова, а таксама ўсіх затрыманых, арыштаваных і асуджаных па палітычных справах;
- спыніць гвалт супраць лідараў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, няўрадавых арганізацыяў, а таксама незалежных СМІ.

Мы заклікаем беларусаў да салідарнасці адзін з адным у складаныя часы ўзмацнення рэпрэсіяў, а міжнародную супольнасць да падтрымкі людзей, якія змагаюцца ў Беларусі за свабоду і дэмакратыю.

Юрый Губарэвіч, Рух «За Свабоду»

Аляксей Сігаев, БСДП

Віталь Рымашэўскі, БХД

Рыгор Кастусёў, Партыя БНФ

Ганна Красуліна, АГП

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны