Сёння прайшлі вобшукі ў кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў і праваабаронцаў. Прыйшлі з міліцыі да сябраў Руху «За Свабоду», сярод якіх Уладзімір Кацора і Валерый Сляпухін.
Мы лічым падобныя дзеянні чарговым вітком ціску і рэпрэсіяў у адносінах да праваабаронцаў і незалежных журналістаў.
Мы лічым, што падобныя дзеянні беларускіх уладаў, параўнальныя з нападам на Чырвоны крыж у вайну. Праваабаронцы, журналісты, як і медыкі займаюць нейтральную пазіцыю і не з'яўляюцца бакамі канфлікту.
Мы звяртаемся да беларускага грамадства з заклікам у такой сітуацыі праявіць салідарнасць, дапамагчы тым, хто дапамагае нам.
У будучыні ўсе супрацьпраўныя дзеянні будуць расследаваныя, вінаватыя пакараныя.