Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» патрабуе неадкладнага вызвалення Вітольда Ашурка

Рух «За Свабоду» патрабуе неадкладнага вызвалення Вітольда Ашурка

3784 праглядаў Ліда
Лідскі суд прыгаварыў да пяці гадоў пазбаўлення волі гродзенскага абласнога каардынатара Руху «За Свабоду» Вітольда Ашурка. Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў 342 ч. 1 («Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і 364 («Гвалт у дачыненні супрацоўніка міліцыі») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Працэс прайшоў у закрытым рэжыме. Падрабязнасці ягонага правядзення схаваныя ад грамадскасці, доказы віны сябра Рады Руху «За Свабоду» невядомыя і неагучаныя.

Рух «За Свабоду» лічыць, што
- пераслед Вітольда Ашурка з'яўляецца палітычна матываваным і незаконным;
- рашэнне пра правядзенне працэсу ў закрытым рэжыме ўказвае на спробу схаваць адсутнасць доказаў ягонай віны;
- прысуд, агучаны сёння, з'яўляецца палітычнай расправай.

Мы патрабуем ад уладаў Беларусі
- вярнуцца ў прававое поле
- спыніць практыку пераследу палітычных апанентаў з дапамогай надуманых крымінальных справаў
- неадкладна адмяніць прысуд і вызваліць Вітольда Ашурку і іншых зняволеных па палітычных матывах.

Мы заклікаем беларускае грамадства да салідарнасці. У нашай дапамозе маюць патрэбу палітзняволеныя і іх сем'і, незалежныя СМІ, бізнес, якія спазнаў несправядлівы пераслед з боку ўладаў за палітычную пазіцыю, актывісты. Толькі разам мы зможам перайсці перыяд рэпрэсіяў і дасягнуць дэмакратыі ў нашай краіне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны