Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» Віктар Яўмененка стаў падазраваным па крымінальнай справе

Сябра Руху «За Свабоду» Віктар Яўмененка стаў падазраваным па крымінальнай справе

7130 Праглядаў Мінск
Актывіст Руху «За Свабоду» Віктар Яўмененка стаў падазраваным па справе ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У межах гэтай справы ён быў затрыманы на трое сутак.

«Мяне выпусцілі, бо прайшлі 72 гадзіны, я знаходжуся пад падпіскай пра неразгалошванне і не маю права распавядаць матэрыялы справы», — распавёў Віктар Яўмененка.

Віктара забралі зраніцы 10 лістапада. «Затрымалі калі павёў дзяцей у садок і школу, калі ішоў з садка, чакалі. Падышлі папрасілі прайсці», — распавяла ягоная жонка, сябра Руху «За Свабоду» Іна Яўмененка.

У той жа дзень ў іх дома прайшоў вобшук. Па яе словах, забралі бел-чырвона-белыя сцягі і некаторае адзенне мужа.

«Я імкнуся дапамагаць людзям, у тым ліку ў сябе на раёне, і цяпер такіх людзей спрабуюць узяць на кароткі ланцужок, — кажа Віктар Яўмененка. — Я ўсе іх абвінавачванні адкідваю, я нічога супрацьзаконнага не раблю».

Рэпрэсіі супраць актывістаў Руху «За Свабоду» мы адсочваем тут і тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1345 19.02.2022 11:25 @ Містэр Шон Раян

    Добры дзень вам і вашай сям'і. Я генеральны дырэктар кампаніі воблачных фінансавых рашэнняў. Мы даем пазыку пад працэнтную стаўку 3% на максімальны тэрмін ад 1 да 15 гадоў для вяртання. Калі вы зацікаўлены, калі ласка, звяжыцеся са мной па гэтай электроннай пошце: [email protected]

  • #1185 14.11.2020 16:09 @ [ няма імя ]

    Усё ж ён ЯўмеНенка, а не Яўмеенка, як вы пішаце...

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны