Навіны Навіны Беларусі

Алесь Рамановіч апынуўся закладнікам «Народнай Волі»

Алесь Рамановіч апынуўся закладнікам «Народнай Волі»

7221 прагляд Пінск
У Пінску падатковая інспекцыя, па ініцыятыве мясцовага аддзялення міліцыі, апытала сябра «Руху «За Свабоду», праваабаронцу Алеся Рамановіча адносна наяўнасці ў яго 16 верасня пакунка з «Народнай Воляй».

У той жа дзень 400 асобнікаў газеты забралі ў актывіста міліцыянты, як толькі ён атрымаў перадачу з Менска. Кажа Алесь Рамановіч:

– Запытваліся, ці атрымліваю я за гэта грошы, ці плаціў я за гэта грошы кіроўцу, які перавозіў. Яны не могуць трымаць гэтую газету ў ГАУСе, але ёсць такі механізм як гэтая самая праверка. Калі скончыцца праверка, то яны мусяць яе мне аддаць.

Спадзяюся, што яны не пойдуць на тое, каб мяне “закрыць” па 23.34 КаАП, і зноў жа не будзе каму гэтую газету аддаваць. Гэтага таксама не выключаю. Я зараз як закладнік гэтай газеты атрымліваюся.

Актывіст адзначае, што міліцыянты будуць шукаць любыя магчымасці, каб не вяртаць яму “Народную Волю”. Газету перадалі з Менска ў Пінск для рэкламнага распаўсюду.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны