Навіны Навіны Беларусі

У Пінску міліцыянты палявалі на «Народную Волю»

У Пінску міліцыянты палявалі на «Народную Волю»

4873 праглядаў Пінск
У Пінску міліцыянты зладзілі цэлую аперацыю па перадухіленні распаўсюду «Народнай Волі». Каля дзесяці сілавікоў затрымлівалі сябра «Руху «За Свабоду», праваабаронцу Алеся Рамановіча, калі ён атрымаў ад кіроўцы перадачу з Менску — 400 асобнікаў «Народнай Волі».

Далейшага лёсу актывіст чакаў у ізалятары. Суддзя Андрэй Бычыла прыняў рашэнне, якое сапсавала планы аперацыі.

У пятніцу 18 жніўня павінен быў адбыцца суд па іншай справе, але суддзя аб’яднаў два працэсы, – гаворыць актывіст: – Прапанаваў аб’яднаць два пратаколы і разглядзець 22 верасня. Мяне былі вымушаныя адпусціць.

Зайшоў у ГАУС і мне прапанавалі падпісаць паперу, што я забіраю асабістыя рэчы, але ж «Народная Воля» заставалася ў іх. Сказаў: «Падпішу, калі атрымаю ўсё!». Бо «Народная Воля», 400 асобнікаў, упісаная ў пратаколе.

Яны не далі згоды, і я не падпісаў гэтую паперу. Пакунак з «Народнай Воляй» аднеслі ў кабінет падпалкоўніка Хрысцюка.

Пратакол па апошнім затрыманні на Алеся Рамановіча складаў участковы інспектар міліцыі Сяргей Лічэўскі. Вядома, што ў Пінскі ГАУС тэлефанаваў рэдактар газеты Іосіф Сярэдзіч, які запатрабаваў вярнуць актывісту 400 асобнікаў, прызначаных для рэкламнага распаўсюду. Магчыма, вяртанне «Народнай Волі» адбудзецца ў пятніцу, 18 жніўня.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #1433 08.04.2022 22:52 @ [ няма імя ]

    Прайшло 2 гады. Лiчэускi зволiуся. Ня ведаю дзе ён зараз працуе. Але ж такiх "Личэyскiх" зараз ня так шмат, яе было 2 гады таму. Мы перамодам!!!!!

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны