Навіны Навіны Беларусі

Вітольд Ашурак: палююць за мной, каб уручыць чарговы пратакол

Вітольд Ашурак: палююць за мной, каб уручыць чарговы пратакол

4790 Праглядаў Бярозаўка Ліда
Кіраўніку Руху «За Свабоду» па Гарадзеншчыне Вітольду Ашурку за кожную акцыю ў Лідзе ўручаюць новы пратакол. Актывіст лічыць што за ім проста робяць паляванне

– На сённяшні дзень чатыры пратаколы – гэта невялікая колькасць, гэта, на жаль, можна лічыць нормай прававога бязмежжа, проста ўражвае. За кожную акцыю, якая адбываецца ў Лідзе, то бок тут можна іх прасачыць.

Дарэчы, яшчэ запрашаюць і на новыя. Думаю, што лічба 4 – гэта не канчатковая, так што будзем жыць.

Актывіст вельмі рады, што і ў Лідзе, і ў Бярозаўцы акцыі адбываюцца амаль штодня:

– Мне за Ліду і Бярозаўку не сорамна. Проста там жывуць цудоўныя людзі, якія маюць гонар, патрабуюць павагі да сябе. І ў Лідзе, і ў Бярозаўцы праходзяць акцыі амаль штодня. Адразу было ўсё проста – людзі выходзілі на мітынгі пратэсту, у ланцугі салідарнасці. Час скарэктаваў нашыя дзеянні, і людзьмі ўжо кіруе менавіта пачуццё пакрыўджанай годнасці.

Па словах актывіста, яго таксама выклікалі ў Следчы камітэт, дзе ён «праходзіць» па крымінальным артыкуле 342 аб масавых беспарадках.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Пратэсты пасля выбараў

Апошнія навіны