Пінскі гарадскі каардынатар Руху “За Свабоду”, праваабаронца Алесь Рамановіч мяркуе, што зараз ідзе пошук асобаў, якіх зробяць адказнымі за масавыя пратэсты ў першыя паслявыбарчыя дні:
– Улады Беларусі і пры тым напэўна сам Лукашэнка, яны не могуць прыняць тое, што гэты пратэст, ён самаарганізаваны. Што людзі самі арганізаваліся і вось такі выбух. Таму шукаюць людзей, якіх прызначаць арганізатарамі.
Потым напішуць свае справаздачы, што знайшлі арганізатараў у горадзе Пінску, горадзе Баранавічы, у буйных гарадах, дзе былі вялікія пратэсты. Гэтых арганізатараў наўпрост прызначаць.
Вядома, што на перыяд следства Ігар Салавей будзе знаходзіцца пад арыштам і неўзабаве яго этапуюць з пінскага ізалятара часовага ўтрымання ў Баранавічы ў СІЗА №6.