— Зь Менску я, са звычайнай сям’і, з Грушаўкі. Маці фармацэўт, бацька — дробны прадпрымальнік. Некалі, праўда, быў вакалістам вядомага ў музычных колах гурту «Zartipo». З Вольскім сябраваў, можна сказаць. Маё захапленьне музыкай — гэта ад бацькі ўсё. Я яшчэ музыкай займаюся, гурт маю — «Час лайна». Граем ска-панк.
Вучыўся спачатку ў
Яшчэ падчас навучаньня я быў на практыцы ў Беларускім Хэльсынскім камітэце, і гэта перавярнула ўсё. Прыйшла думка заснаваць «Легалайз Беларусь». Так усё закруцілася. Я зразумеў, што 328 — гэта самая актуальная праблема ў Беларусі. Таму што грамадзтва альбо не заўважае асуджаных па гэтым артыкуле людзей, альбо лічыць іх злачынцамі. Звычайных спажыўцоў караюць тэрмінамі па
Я не атрымліваю грошай за працу ў «Легалайзе». Хоць яна патрабуе шмат высілкаў, волі, часу. Год адпрацаваў у арганізацыі Human Constanta, даваў кансультацыі. Можна назваць мяне прафэсійным праваабаронцам. Яшчэ нядаўна адну стажыроўку ў БХК скончыў. Стабільнай працы няма. У мяне ніколі не было такой працы, якая патрабуе працоўнай кніжкі. Ёсьць падпрацоўкі часам, гурт прыносіць нейкія грошы, на вясельлях граем. Жыву з бацькамі, на 200 даляраў у месяц магу пражыць.
Бацькі мяне заўсёды падтрымлівалі. Вядома, як звычайныя бацькі, яны хочуць, каб у мяне быў стабільны заробак,
Мне вельмі крыўдна за людзей, якія зьяжджаюць. Мне крыху баліць за гэта. Гэта іх выбар, але... Усё маё жыцьцё завязанае на Беларусі. Правы чалавека, палітыка. Паеду я ў Польшчу, у Амэрыку, якой палітыкай я там буду займацца? Каму там трэба мая музыка? Я нават не ўяўляю сабе, каб я зараз зьехаў. Магчыма, калі я тут рэалізуюся, то зьеду. Гадоў празь дзесяць. Папрацаваць у ААН ці ў міжнароднай арганізацыі можна паехаць. Зараз — дакладна не.
Чытайце пра іншых прадстаўнікоў «Моладзевага блоку» на Свабодзе