У спісе з 43 ганаровых грамадзян Наваполацка толькі тры жанчыны. Адна з іх — Яўгенія Трапезнікава, настаўніца, кіраўніца атраду „Пошук“. Яна зрабіла вельмі шмат, каб вярнуць забытыя імёны салдат, якія нарадзіліся або ваявалі тут, у Наваполацку», — распавядае Таццяна.
Актывістка звяртае ўвагу на тое, што не настойвае на пэўным імені, а прапануюць вынесці гэтае пытанне на грамадскае абмеркаванне.
«Вы толькі ўявіце, колькі значных імёнаў мы можам ўзгадаць, калі пачнем гаварыць пра гэта, калі пачнем цікавіцца гісторыяй нашага горада, калі будзем слухаць тых, хто пражыў у Наваполацку ўсё жыццё.
Пра гэта наша ініцыятыва — успомніць, які вялізны ўнёсак зрабілі ў гісторыю Беларусі жанчыны», — падсумавала Таццяна Трафімава.