Юркоў «дызлайкнуў» малюнак з выявай нацысцкай і савецкай сімволікі. Праз алгарытмы «Аднакласнікаў» гэты малюнак быццам бы трапіў да яго ў стужку, што стала падставай для праваахоўных органаў Беларусі спачатку распачаць праверку, а потым і завесці справу за распаўсюд нацысцкай сімволікі.
«Матэрыялы прыйшлі з вобласці. На месцы сказалі, мы праверым. Я ім патлумачыў, што справа выядзенага яйка не каштуе. Напрыклад, я б упадабаў 9 траўня выяву з лозунгам: „Задавім фашысцкую гадзіну“, я б што распаўсюджваў нацысцкую сімволіку?» — распавёў Юркоў.
Але гэтыя аргументы на міліцыянтаў не паўплывалі: праз некалькі дзён прыйшоў загад зверху, каб перакваліфікаваць справу з ч.1 на ч.2. Калі па першай частцы магло быць проста папярэджанне, цяпер пагражае штраф ад 10 да 50 базавых.
«Я напісаў на пратаколе, што нязгодны, нічога не размяшчаў. Ды і рэакцыя была негатыўнай», падкрэсліў Юркоў.
Актывіст Руху «За Свабоду» называе справу палітычнай. «Толькі выбары скончыліся, і адразу такая справа. Безумоўна, яна палітычная. Фактычна ацэнка праробленай працы. Значыць, добра зрабілі, усё файна, білі ў вока, а не ў брыво», — заключыў Андрэй Юркоў.