«Людзі пад час кампаніі падтрымлівалі, я гэта адчуваў. Пад час пікетаў падыходзілі, цікавіліся праграмай, падтрымлівалі, прапаноўвалі сустрэцца для далейшай размовы», — распавёў Уладзімір Няпомняшчых.
Ён адзначыў, што праграма выклікала жывы інтарэс у гамельчанаў. «Я прапанаваў і адкліканне дэпутатаў, імпічмент Лукашэнкі, нагадаў пра прыбіральні за мільён даляраў, калі дзецям няма чым плаціць за лекі», — прыгадаў экс-кандыдат у дэпутаты.
Палітык адзначыў, што вакол усё прагніла, усю ўладу трэба мяняць.
«Планую і далей весці барацьбу са злачынным рэжымам», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».
Фота Леаніда Судаленкі.