Мы, прадстаўнікі палітычных партый, аргкамітэтатаў па стварэнні палітычных партый і іншых грамадскіх арганізацый лічым, што палітычныя партыі ў сучасных умовах павінны адыгрываць вядучую ролю ў палітычным жыцці Беларусі і выражаць волю грамадзян у рашэнні дзяржаўных пытанняў.
Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася негатыўная практыка абмежавання дзейнасці партый, якая выражаецца ў стварэнні неабгрунтаваных перашкодаў для рэгістрацыі новых палітычных партый, для развіцця арганізацыйных структур ужо існуючых партый, а таксама абмежаванняў доступа да СМІ і да крыніц фінансавання. Пры гэтым назіраецца няроўнае стаўленне ўлады да палітычных партый у залежнасці ад іх лаяльнасці ў адносінах да дзеючай ўлады.
У сувязі з тым, што распачаўся працэс зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» патрабуем замацаваць у новай рэдакцыі закона прынцыпова важныя змены:
-
Спрасціць парадак рэгістрацыі палітычных партый, скараціць колькасць заснавальнікаў, увесці паведамляльны прынцып пастаноўкі на ўлік іх арганізацыйных структур;
-
Забяспечыць дзяржаўнае фінансаванне статутнай дзейнасці палітычных партый, а таксама спрыяць прадастаўленню памяшканняў з фонда рэспубліканскай і камунальнай уласнасці для выканання імі дзейнасці ў статутных мэтах;
-
Абавязаць дзяржаўныя органы і органы самакіравання прадаставіць роўныя магчымасці для дзейнасці ўсіх палітычных партый, у тым ліку гарантаваць ім права доступу да дзяржаўнага тэлебачання, газет і радыё.
Мы заяўляем, што без ўліку і рэалізацыі гэтых прапаноў, папраўкі ў закон будуць насіць касметычны, фармальны характар і не будуць спрыяць далейшаму развіццю палітычнай сістэмы Беларусі.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
________________ І. П. Барысаў
Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных
________________ А. І. Бухвостаў
Старшыня ПАГА «Рух «За Свабоду»
________________ Ю. І. Губарэвіч
В.а. старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі
________________ М. Г. Казлоў
Старшыня Беларускай партыі левыя (Справядлівы свет)
________________ С.І. Калякін
Старшыня Міжнароднага Цэнтра Грамадзянскіх Ініцыятыў
________________ В. Я. Карач
Cтаршыні Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне»
________________ Р.А. Кастусёў
Першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя»
________________ Д. Л. Кучук
Старшыня аргкамітэту па стварэнні Партыі свабоды і прагрэса
________________ У. У. Навасяд
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
________________ В. А. Рымашэўскі
Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі жанчын «Надзея»
________________ А. Яськова
"Пытанне лібералізацыі закона аб дзейнасці палітычных партый наспела ўжо даўно і патрабуе грунтоўнага падыхода з дыскусіяй усіх зацікаўленых бакоў аб неабходных і пажаданых зменах", - пракаментаваў заяву намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Янчурэвіч.
У першую чаргу, лічыць ён, гэта павінна быць спрашчэнне парадку рэгістрацыі, зніжэнне колькасці заснавальнікаў партыі і роўныя ўмовы для дзейнасці як праўладных, так і апазіцыйных структур.
"Аднак на такія крокі ўлада не гатова. І, як звычайна, падрыхтаваная ўладамі "пустышка" прадаецца як важны крок насустрач палітычным структурам. Таму мы едныя ў гэтым пытанні і надалей мы будзем намагацца зменаў прававым рэгуляванні дзейнасці палітычных партый і палітычнай сістэмы агулам", - заключыў Янчурэвіч.
Photo by Helloquence on Unsplash